19 сакавiка 2026, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца Анастасія Лойка — на волі

1
Праваабаронца Анастасія Лойка — на волі
Анастасія Лойка

Яна знаходзілася за кратамі з кастрычніка 2022 года.

Анастасія Лойка была затрыманая 28 кастрычніка 2022 года. Да гэтага яна адбывала 30 сутак па двух іншых адміністрацыйных арыштах, піша сайт ПЦ «Вясна».

У канцы снежня палітзняволенай праваабаронцы прад’явілі абвінавачанне па двух артыкулах: вядома, што адзін з іх — арт. 342 КК. Насту перавялі ў СІЗА-1.

Паводле інфармацыі Human Constanta, у судзе Анастасія Лойка заявіла, што падчас затрымання яе двойчы адводзілі на размовы з супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без адзення на 8 гадзін. Наста моцна захварэла. За гэты ўвесь час на Акрэсціна ўдалося перадаць лекі, аднак ёсць інфармацыя, што яны так і не дайшлі да Насты. Яна па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.

У сярэдзіне лютага 2023 г. стала вядома, што праваабаронцу таксама абвінавачваюць па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці і розні). Падставай для гэтага стаў нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы пра пераслед анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Судовы працэс над праваабаронцай пачаўся 13 чэрвеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядала суддзя Алена Шылько, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівала Вольга Дындзелевіч. Амаль у самым пачатку судовага пасяджэння працэс зрабілі закрытым, таму падрабязнасці крымінальнай справы і пазіцыя Анастасіі невядомыя.

У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня вынеслі прысуд па справе палітзняволенай праваабаронцы: ёй прызначылі сем гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

23 кастрычніка 2023 г. стала вядома, што Лойку перавялі ў ІК-4.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках