20 гадоў таму пачалася «Плошча-2006»
1
Намётавы лагер узнік у цэнтры Мінска на наступны дзень пасля «выбараў».
9 сакавіка 2006 года ў Беларусі адбыліся трэція прэзідэнцкія «выбары», якія былі сфальсіфікаваныя Лукашэнкам. Увечары на Кастрычніцкую плошчу Мінска выйшлі дзесяткі тысяч беларусаў. Галоўную ролю ў арганізацыі пратэстаў адыграў легендарны рух «Зубр», а таксама шэраг іншых моладзёвых арганізацый, піша тэлеграм-канал «Баста!».
На наступны дзень пасля галасавання на Кастрычніцкай плошчы сталіцы ўзнік намётавы лагер, які на некалькі дзён стаў цэнтрам супраціву.
Пратэсты, якія цягнуліся некалькі тыдняў, былі жорстка падаўленыя ўладамі, адзін з кандыдатаў у прэзідэнты — Аляксандр Казулін — быў арыштаваны. Больш за тысячу беларусаў таксама апынуліся за кратамі.
Кастрычніцкую плошчу пасля падзей 2006 года многія пачалі называць імем Кастуся Каліноўскага.