19 сакавiка 2026, Чацвер, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэева, Лойка і Пальчыс: на волю выйшлі 250 палітвязняў

8
Андрэева, Лойка і Пальчыс: на волю выйшлі 250 палітвязняў

(Абноўлена) Большасць з іх застанецца ў Беларусі.

Рэжым Лукашэнкі вызваліў палітвязняў пасля візіту ў краіну спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джона Коўла.

Вызвалена 250 палітвязняў, з іх 15 дэпартаваныя з Беларусі ў Літву.

Імёны вызваленых прыводзіць сайт праваабарончага цэнтра «Вясна»:

Кацярына Андрэева, Кірыл Казей, Аляксандр Казлянко, Дзмітрый Кубараў, Мікалай Кулешаў, Анастасія Лойка, Сяргей Маўшук, Аляксей Мельнікаў, Эдуард Пальчыс, Кім Самусенка, Павел Шпетны, Валянцін Стэфановіч, Дзяніс Жалезка, Мікіта Залатароў.

Раней паведамлялася, што ўчора, 18 сакавіка, як мінімум з двух беларускіх калоній вывезлі некаторых палітвязняў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, іх вывезлі з калоніі №15 у Магілёве і калоніі №1 у Наваполацку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках