19 сакавiка 2026, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон раскрыў, як назавуць новы французскі авіяносец

1
Макрон раскрыў, як назавуць новы французскі авіяносец

Назва выбрана ў гонар руху, які ўзначальваў генерал Шарль дэ Голль.

Будучы французскі авіяносец, які плануюць пабудаваць да 2038 года, атрымае назву France libre («Свабодная Францыя». — Заўв.). Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Эманюэль Макрон падчас візіту на будаўнічую пляцоўку кампаніі Naval Group.

Ён падкрэсліў, што назва выбрана ў гонар руху «Свабодная Францыя», які ўзначальваў генерал Шарль дэ Голль. Рух узнік у чэрвені 1940 года. Удзельнікі руху змагаліся за вызваленне Францыі ад нацысцкай Германіі. Такім чынам Макрон вырашыў аддаць даніну павагі «французскаму духу супраціву».

«У гэтай назве змяшчаецца памяць пра жанчын і мужчын, якія супрацьстаялі варварству, аб’яднаўшыся дзеля выратавання радзімы, поўныя рашучасці абараняць пэўную ідэю нашай нацыі, нашых паплечнікаў па вызваленні», — сказаў французскі лідар (цытата паводле Le Monde).

У снежні 2025 года Макрон абвясціў пра будаўніцтва новага авіяносца для ўмацавання пазіцый Францыі як марской дзяржавы. Судна ўвядуць у эксплуатацыю да 2038 года, яно заменіць дзеючы авіяносец «Шарль дэ Голль».

Даўжыня авіяносца складзе 310 м пры водазмяшчэнні 80 тыс. т. Ён будзе абсталяваны двума ядзернымі рэактарамі, а яго танаж будзе ў 1,8 раза большы, чым у «Шарля дэ Голля». На праграму па будаўніцтве карабля ўлады Францыі плануюць выдаткаваць амаль €10 млрд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках