18 сакавiка 2026, Серада, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты CBS News правялі забастоўку

2
Журналісты CBS News правялі забастоўку

Працаўнікі патрабуюць павышэння заробку і абароны працоўных месцаў.

Журналісты і іншыя супрацоўнікі CBS News — навінавай службы тэлеканала CBS — правялі 24-гадзінную забастоўку, паведамляе The Guardian. Працаўнікі патрабуюць павышэння заробку і абароны працоўных месцаў. Забастоўка пачалася а 6-й раніцы па паўночнаамерыканскім усходнім часе (13:00 па Мінску) 17 сакавіка і завяршылася праз 24 гадзіны, а 6-й раніцы 18 сакавіка.

Забастоўку арганізавала Усходняя гільдыя сцэнарыстаў — прафсаюз сцэнарыстаў, журналістаў і іншых аўтараў на Ўсходнім узбярэжжы ЗША. Пры гэтым у ёй узялі ўдзел журналісты CBS News з розных частак ЗША, у тым ліку з Нью-Ёрка і Сан-Францыска.

У 2024 годзе медыякарпарацыя Skydance, якую ўзначальвае Дэвід Элісан, сын набліжанага да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа бізнесмена Лэры Элісана, набыла свайго канкурэнта — кампанію Paramount, у якую ўваходзіць CBS News. Раней Дональд Трамп неаднаразова крытыкаваў CBS News і нават падаў на яе ў суд. У кастрычніку 2025 года галоўнай рэдактаркай навінавай службы стала прыхільніца Трампа Бары Вайс.

Кантракт паміж кіраўніцтвам тэлеканала і журналістамі скончыўся 9 сакавіка. Як заявілі ў прафсаюзе, новы кантракт, прапанаваны кіраўніцтвам, істотна пагаршаў умовы працы. У выніку большасць сябраў прафсаюза выказаліся за забастоўку. У прэс-службе CBS News заявілі, што працягваюць перамовы з працаўнікамі і спадзяюцца хутка дасягнуць пагаднення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках