18 сакавiка 2026, Серада, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іспанія прадаставіць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на 1 млрд еўра

Іспанія прадаставіць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на 1 млрд еўра

Таксама абяцана дапамога ў аднаўленні Украіны пасля вайны.

Сёлета Іспанія прадаставіць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на суму 1 мільярд еўра. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, перадае «Укрынформ».

«Хачу паведаміць вам пра новыя захады з боку Іспаніі — перш за ўсё пра новы пакет ваеннай дапамогі на 1 мільярд еўра на 2026 год», — адзначыў Санчэс.

Ён дадаў, што ў цэлым дапамога Іспаніі ў гэтай вайне дасягае 4 мільярдаў еўра. Паводле яго слоў, частка гэтай дапамогі прадугледжвае сумесную вытворчасць абароннай прадукцыі.

Таксама Санчэс расказаў, што Іспанія нядаўна пачала фінансаванне праграмы SAFE, якая павінна садзейнічаць фінансаванню патрэб Міністэрства абароны Украіны ў 2026 годзе.

Акрамя таго, іспанскі прэм'ер запэўніў, што Украіна можа разлічваць на дапамогу Іспаніі і ў абароне ад расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, і ў будучыні ў аднаўленні Украіны.

«Іспанія заўсёды будзе дапамагаць Украіне. Мы не забудзем, хто стаіць ля вытокаў гэтай несправядлівай, жорсткай вайны», — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках