18 сакавiка 2026, Серада, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША павінны давесці сваю місію да канца

1
ЗША павінны давесці сваю місію да канца

Гэта найлепшы шанец змяніць баланс сіл на Блізкім Усходзе.

Краіны Пэрсідскага заліва чакаюць, што ЗША не згорнуць ваенную кампанію супраць Ірана заўчасна, разглядаючы бягучы канфлікт як шанец змяніць баланс сіл на Блізкім Усходзе. Пра гэта сведчаць ацэнкі рэгіянальных чыноўнікаў, зробленыя на фоне баявых дзеянняў, што працягваюцца, піша Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).

Супрацьстаянне з Іранам было толькі пытаннем часу. На працягу дзесяцігоддзяў Тэгеран узмацняў уплыў праз праксі-групы, ракетныя праграмы і ціск на суседнія краіны. Рэгіён фактычна знаходзіўся ў стане «ценявой вайны», якая ўключала кібератакі і ўдары па энергетычнай інфраструктуры.

Нягледзячы на рознагалоссі адносна рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пачаць аперацыю, большасць суразмоўцаў сыходзяцца ў меркаванні: ЗША не павінны спыняцца, пакуль вайсковы патэнцыял Ірана не будзе істотна аслаблены. Пры гэтым прамую змену рэжыму ў Тэгеране яны не лічаць рэалістычнай задачай.

Асобная ўвага надаецца сітуацыі вакол Армузскага праліва, блакаванне якога ўжо прывяло да росту цэн на энерганосьбіты. ЗША разам з партнёрамі працуюць над стварэннем кааліцыі для забеспячэння бяспекі суднаходства і прадухілення эканамічнага крызісу.

Эксперты адзначаюць, што найбліжэйшыя тыдні стануць вырашальнымі: амерыканскія сілы працягваюць наносіць удары па ракетнай і беспілотнай інфраструктуры Ірана, а таксама па яго ваенна-марскіх магчымасцях.

У больш доўгатэрміновай перспектыве ў Вашынгтоне абмяркоўваецца магчымасць фармавання новай архітэктуры бяспекі на Блізкім Усходзе, уключаючы пашырэнне нармалізацыі адносін паміж краінамі рэгіёна.

Тым не менш зыход канфлікту застаецца няпэўным, а яго развіццё будзе залежаць як ад вайсковых поспехаў, так і ад палітычнай устойлівасці бакоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках