18 сакавiка 2026, Серада, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інга Ругінене: Беларускі рэжым павінен пакласці канец рэпрэсіям

2
Інга Ругінене: Беларускі рэжым павінен пакласці канец рэпрэсіям

Спецпрадстаўнік ЗША па Беларусі прыехаў у Вільнюс і сустрэўся з прэм'ер-міністрам Літвы.

Інга Ругінене абмеркавала з Джонам Коулем сітуацыю з бяспекай у рэгіёне і падзякавала амерыканскаму дыпламату за намаганні па вызваленні беларускіх палітвязняў, перадае LRT.

«Пазіцыя Літвы застаецца адназначнай: беларускі рэжым павінен пакласці канец рэпрэсіям, і ў краіне не павінна застацца ніводнага палітвязня», — заявіла Ругінене.

Таксама ў размове з Джонам Коулем Інга Ругінене адзначыла, што беларускі рэжым «застаецца адной з галоўных пагроз бяспецы рэгіёна», і прывяла ў прыклад дзеянні супраць суседніх краін — кантрабанду цыгарэт паветранымі шарамі, незаконную міграцыю і затрыманне грузавікоў.

Паводле звестак Delfi, пасля наведвання Вільнюса спецпрадстаўнік ЗША Джон Коул накіруецца ў Мінск, дзе ён мае намер правесці перамовы з Лукашэнкам. Раней у выніку такіх перамоваў улады Беларусі выпусцілі на свабоду больш за 200 палітвязняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках