Масквічу патлумачылі, чаму не варта ехаць у Беларусь
1- 18.03.2026, 15:40
- 3,026
Паміж намі бясконцая русіфікацыя, 500 гадоў войнаў і 200 гадоў акупацыі.
Расіянін папрасіў расказаць пра плюсы і мінусы Беларусі і спытаў, наколькі рэзонна пераязджаць з Масквы ў Мінск.
Беларусы адказалі. Сайт Charter97.org прыводзіць найбольш папулярныя з 300 каментарыяў пад пастом:
— У Беларусі і Расіі розная гісторыя, розныя традыцыі, розная культура, розная ментальнасць. Мы не горшыя і не лепшыя, мы проста іншыя. Паміж намі 500 гадоў бясконцых войнаў і 200 гадоў акупацыі. Паміж намі узарваная Сафія Полацкая, «Крывавы патоп», знішчаны Брэст, бясконцая русіфікацыя.
— Калі ласка, не пераязджайце да нас, мы не хочам, каб потым нас ратавала РФ.
— Заставайцеся, калі ласка, у сябе ў Маскве. А то спачатку панапрыязджаеце, а потым Пуцін вырашыць, што тут вас «ушчамляюць» і папрэ вас ратаваць. Таму прабачце, але не трэба вам у Беларусь.
— Ага, а потым ваш Пуцін будзе вас ратаваць. Нам гэтага не трэба.
— Штосьці вас такіх занадта шмат стала, чаго вам у сябе не сядзіцца?
— Увогуле не трэба. Загваздка ў тым, што нам не падабаюцца расейцы.
— Сядзіце ў сябе. Вам тут не рады.
— Кажуць, там менты на вуліцы могуць лёгка папрасіць ваш тэлефон і глядзець фота, перапіскі, сацсеткі.
— Не прыязджайце сюды. Тут усе будуць на вас кепска глядзець. Навошта вам жыць і мучыцца, ведаючы, што вас ненавідзяць?