18 сакавiка 2026, Серада, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Польшчы ўхваліў экстрадыцыю расійскага археолага ва Украіну

1
Суд у Польшчы ўхваліў экстрадыцыю расійскага археолага ва Украіну
Аляксандр Буцягін

Буцягін займаўся раскопкамі ў акупаваным Крыме.

Акруговы суд Варшавы задаволіў запыт Украіны і пастанавіў экстрадаваць расійскага археолага Аляксандра Буцягіна ва Украіну, дзе яго абвінавачваюць у крымінальным злачынстве. Пра гэта паведамляе «Вот Так», карэспандэнт якога прысутнічаў у судзе.

Рашэнне суда першай інстанцыі не азначае неадкладнай высылкі — абарона ўжо заявіла, што будзе яго абскарджваць і дамагацца адмены ў судзе вышэйшай інстанцыі. Буцягін застаецца пад вартай у Польшчы. Перад пачаткам судовага пасяджэння ў сераду ён заявіў, што адчувае сябе добра, але не чакае ад суда станоўчага рашэння.

Буцягіна затрымалі ў Варшаве ў снежні 2025 года. Ён чытаў лекцыі ў Еўропе і знаходзіўся ў Польшчы транзітам з Нідэрландаў. Паводле звестак варшаўскай пракуратуры, ва Украіне яго падазраюць у частковым разбурэнні аб’екта культурнай спадчыны і прычыненні шкоды на суму звыш 201,6 млн грыўняў (4,8 млн долараў). Па гэтым абвінавачанні ва Украіне расійскаму вучонаму можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Буцягін — загадчык сектара антычнай археалогіі Паўночнага Прычарнамор’я Аддзела Антычнага свету Эрмітажа. З 1999 года ён кіруе працамі Мірмекійскай археалагічнай экспедыцыі, якая даследуе антычнае гарадзішча Мірмекій на тэрыторыі сучаснай Керчы. Справа супраць яго звязаная з яго ўдзелам у раскопках у Крыме пасля 2014 года — з моманту анексіі паўвострава Расіяй. Улады Украіны лічаць гэтыя раскопкі незаконнымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках