У Мінску адключаюць халодную ваду
- 18.03.2026, 11:57
- 1,898
Спіс адрасоў.
У «Мінсквадаканале» папярэдзілі пра планавыя работы на вонкавых сетках, з-за якіх у найбліжэйшыя дні ў шэрагу раёнаў сталіцы часова адключаць халодную ваду, а таксама магчыма пагаршэнне яе якасці.
18 сакавіка з 9:00 да 18:00 вады не будзе па адрасе: вул. Крапоткіна, 84. У гэты ж час і цягам двух наступных сутак магчымыя праблемы з якасцю вады на вуліцах Веры Харужай, Крапоткіна і Старавіленскай.
У ноч з 18 на 19 сакавіка (з 23:00 да 6:00) адключэнні закрануць дамы на вуліцах Альшэўскага, Дняпроўскай і Будаўнікоў. Пасля ўключэння вада можа заставацца горшай за звыклую яшчэ некалькі дзён у бліжэйшых раёнах.
19 сакавіка з 9:00 да 14:00 перабоі чакаюцца ў дамах №96 і 98 на вуліцы Нестарава.
У ноч з 19 на 20 сакавіка адключэнне закране дамы №34, 38, 42 і 44 на вуліцы Якубоўскага, пры гэтым пагаршэнне якасці вады магчыма і на суседніх вуліцах.
У ноч з 21 на 22 сакавіка (з 23:00 да 3:00) адключэнне запланавана ў доме №103 на вуліцы Адзінцова. Праблемы з якасцю вады могуць закрануць таксама вуліцы Прытыцкага, Лабанка, Мазурава і Скрыпнікава.