18 сакавiка 2026, Серада, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Беллегпраме» распавялі, што бяруць для сваіх калекцый «моду з парыжскіх подыумаў»

2
У «Беллегпраме» распавялі, што бяруць для сваіх калекцый «моду з парыжскіх подыумаў»

Але яна, маўляў, «не адразу дабіраецца» ў Беларусь.

У калекцыях адзення канцэрна «Беллегпрам» прасочваецца адаптаваная мода з парыжскіх подыумаў, якая прыходзіць у нашу краіну з затрымкай на год-два. Пра гэта распавяла начальніца ўпраўлення гандлю і маркетынгу «Беллегпрама» Вольга Грабеня, перадае БелТА.

Вольга Грабеня пахваліла беларускіх жанчын як «найбольш дасведчаныя гледачкі модных паказаў», якія «ведаюць усе апошнія напрамкі».

— Сочаць за паказамі, многія наведваюць іх, глядзяць па тэлебачанні, вывучаюць трэнды ў інтэрнэце. Але калі казаць пра прадпрыемствы канцэрна, то дасканала сачыць за ўсімі тэндэнцыямі мы не можам, ды і не трэба. Важна разумець, што модныя трэнды з парыжскіх подыумаў прыходзяць у звычайнае жыццё праз год-два — мода адаптуецца. Менавіта адаптаваная мода прасочваецца пры вытворчасці калекцый нашых прадпрыемстваў, — распавяла прадстаўніца «Беллегпрама».

Паводле яе слоў, беларускія дызайнеры і мадэльеры штогод адсочваюць каляровыя тэндэнцыі, фактуры тканін, актуальныя напрамкі і выкарыстоўваюць іх у працы.

— Тое, што модна на парыжскіх пляцоўках, мы адаптуем і цягам года-двух выкарыстоўваем пры вытворчасці прадукцыі, — запэўніла Вольга Грабеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках