Зяленскі: 90% расійскіх страт на фронце выкліканыя украінскімі дронамі
6- 17.03.2026, 21:41
Беспілотнікі сталі ключавой зброяй у сучаснай вайне.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што 90% страт, якія нясуць расійскія акупанты на фронце, выкліканыя украінскімі дронамі.
«Цяпер 90% расійскіх страт на фронце выкліканыя нашымі дронамі. Вось чаму так важна ведаць, хто мае перавагу ў дронах, і быць хуткімі і моцнымі ў абароне ад іх», — сказаў Зяленскі падчас выступу перад парламентам Вялікабрытаніі ў аўторак, 17 сакавіка.
Раней украінскі прэзідэнт паведамляў, што Расія за апошнія тры месяцы страціла на фронце амаль 100 тысяч салдастаў.