16 сакавiка 2026, панядзелак, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў могуць аштрафаваць за навігатар у аўтамабілі

3
Беларусаў могуць аштрафаваць за навігатар у аўтамабілі

ДАІ папярэдзіла кіроўцаў.

Неверагодна, але кіроўцаў у Беларусі могуць аштрафаваць за карыстанне навігатарам у аўтамабілі, піша газета «Звязда».

У інтэрпрэтацыі газеты, «згодна з ПДР кіроўцам забаронена карыстацца прыладамі сувязі, калі для гэтага трэба трымаць іх у руцэ або націскаць на іх падчас руху».

У ДАІ, маўляў, растлумачылі, што карыстанне навігатарам у паездцы падпадае пад гэтае парушэнне. І што штраф складае да 2 базавых велічынь (да 90 рублёў), а пры паўторным парушэнні на працягу года — ужо да 8 базавых (360 рублёў).

А як насамрэч?

Насамрэч пункт ПДР гучыць так:

«10. Вадзіцелю забараняецца:

10.4. карыстацца падчас руху транспартнага сродку апаратам радыё- і тэлефоннай сувязі, іншымі не прадугледжанымі канструкцыяй транспартнага сродку прыладамі, калі для гэтага неабходна трымаць іх у руцэ або ўздзейнічаць на іх рукою».

Але ў многіх аўтамабілях ёсць убудаваная сістэма навігацыі (то бок, літаральна прадугледжаная канструкцыяй транспартнага сродку), а на многія бартавыя мультымедыйныя прылады можна вывесці выяву са свайго тэлефона.

То бок, пад забарону трапляюць далёка не ўсе навігатары. Акрамя таго, нават асобным навігатарам (ці тэлефонам) можна карыстацца ў рэжыме галасавых каманд або проста не чапаць экран і кнопкі падчас руху.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках