Кястуціс Будрыс: Перамовы з РФ пра Украіну павінны весціся з пазіцыі сілы
- 16.03.2026, 17:01
Трэба таксама паскорыць працэс еўраінтэграцыі Украіны.
Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заклікаў ЕС падыходзіць да перамоў з Расіяй наконт вайны ва Украіне з пазіцыі сілы, уключаючы падтрымку Украіны і замарожаныя актывы РФ, паведамляе «Укрінформ».
«Яшчэ раз: калі мы хочам уступіць у кантакт з РФ, асабліва ў межах складаных перамоваў, такіх як перамовы аб спыненні гэтай вайны, нам трэба падыходзіць да гэтага з пазіцыі сілы, а не слабасці», — заявіў міністр.
На яго думку, перамовы нельга пачынаць з прызнання слабасці або адсутнасці стратэгічных рычагоў у Еўропы.
«Я ведаю, што нам скажуць расіяне. Мы ведаем іх патрабаванні, якія цягнуцца яшчэ з 2021 года, і яны будуць тычыцца не толькі Украіны, але і нас — уключаючы пытанне разгортвання сіл. Такім чынам, нам трэба сабрацца з сіламі», — заявіў Будрыс.
Пад гэтым ён мае на ўвазе доўгатэрміновую фінансавую падтрымку Украіны, паскарэнне працэсу ўступлення Украіны ў ЕС, а таксама замарожаныя актывы РФ.
«Нам не варта забываць, што гэтае пытанне ўсё яшчэ не вырашана. Так, мы закрылі гэтае пытанне крэдытам на 90 млрд, але пра гэта трэба гаварыць. Дык вось, калі ў нас у руках ёсць гэтыя інструменты, калі ёсць „палка“, тады мы можам дамагчыся пазітыўнага выніку з РФ, але не цяпер», — заявіў міністр.