Выйшла кніга ўспамінаў Івонкі Сурвілы пра вайну
1- 16.03.2026, 15:18
Старшыня Рады БНР расказала пра перажытае ў дзяцінстве.
У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы пад назвай «У восем гадоў я была на вайне», піша bellit.info.

Кніга «У восем гадоў я была на вайне» — гэта ўспаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёй у 1944 годзе. Сёння старшыня Рады БНР называе тыя дзесяць месяцаў самымі небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну.
Над перакладам кнігі працавалі Аляксей Федарэнка, Сяргей Падсасонны і Кшыштаф Жэброўскі.
Выхад кнігі прымеркаваны да 90‑годдзя Івонкі Сурвілы.
Кніга даступная для набыцця на Allegro.