16 сакавiка 2026, панядзелак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя з Долінай і махлярамі атрымала працяг

4
Гісторыя з Долінай і махлярамі атрымала працяг
Ларыса Доліна

Расійская спявачка падае новы іск.

Гісторыя з элітнай нерухомасцю расійскай спявачкі Ларысы Долінай у Хамоўніках, якая цягнулася амаль два гады, атрымала новы паварот. Спявачка звярнулася ў Балашыхінскі раённы суд з іскам да чатырох кур'ераў, якім яна сама перадала наяўныя грошы пад уплывам махляроў. Доліна патрабуе ад іх сплаты больш як 176 мільёнаў рублёў — каля 2,1 млн долараў, паведамляе «Эха».

Усё пачалося вясной 2024 года, калі Доліна трапіла пад уплыў тэлефонных аферыстаў, якія выдавалі сябе за супрацоўнікаў ФСБ і Расфінманіторынгу. Злачынцы пераканалі народную артыстку РФ, што яе сродкі пад пагрозай, і ўцягнулі яе ў «спецаперацыю». У выніку Доліна не толькі перавяла ўсе свае зберажэнні на «бяспечныя рахункі», але і па патрабаванні куратараў прадала сваю кватэру маці-адзіночцы Паліне Лур’е за 112 мільёнаў рублёў.

Першапачаткова расійскае правасуддзе было на баку зоркі. Хамоўніцкі суд Масквы прызнаў здзелку несапраўднай, заявіўшы, што Доліна дзейнічала пад моцным псіхалагічным ціскам і не ўсведамляла рэальнасці падзей. Гэта паставіла пакупніцу Паліну Лур’е ў катастрафічнае становішча: яна засталася і без грошай, і без жылля. Рэзананс быў велізарны. Таму ў снежні 2025 года Вярхоўны суд РФ прыняў іншае рашэнне, прызнаўшы Лур’е добрасумленнай пакупніцай. Суд пастанавіў, што падманутая ўладальніца кватэры павінна сама несці адказнасць за свае дзеянні. У студзені 2026 года Доліна была вымушаная высяліцца з кватэры.

Цяпер Доліна спрабуе спагнаць грошы з непасрэдных выканаўцаў, якія ўжо атрымалі рэальныя тэрміны ў калоніі — ад 4 да 7 гадоў. Хоць суд ужо прызнаў іх вінаватымі, спявачка пакуль не атрымала ніякай кампенсацыі. Іск на 176 мільёнаў рублёў уключае як суму за прададзеную кватэру, так і астатнія скрадзеныя зберажэнні.

Пры гэтым самі асуджаныя на працэсе заяўлялі, што самі былі ахвярамі махляроў, іх выкарыстоўвалі насляпую і яны не разумелі маштабаў і сэнсу афёры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках