16 сакавiка 2026, панядзелак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі пачалася блакіроўка Telegram

4
У Расіі пачалася блакіроўка Telegram

Расіяне пішуць пра немагчымасць адпраўляць паведамленні і загружаць фота і відэа.

Расійскія ўлады пачалі цалкам блакіраваць Telegram: у апошнія некалькі дзён месэнджар практычна перастаў працаваць на тэрыторыі краіны. Сэрвіс «Сбой.рф» зафіксаваў у выхадныя 14 і 15 сакавіка агулам больш за 18 тыс. скаргаў карыстальнікаў на працу дадатку. Расіяне пішуць пра немагчымасць адпраўляць паведамленні і загружаць фота і відэа. Пры гэтым скаргі паступаюць з розных рэгіёнаў, але больш за ўсё — з Масквы, Санкт-Пецярбурга і Падмаскоўя, піша The Moscow Times.

«Апошнія суткі Telegram праз хатніх правайдараў фактычна не працуе, калі гаворка пра падключэнне з расійскіх IP-адрасоў. <�…> Пра працу Telegram праз мабільны інтэрнэт можна забыць», — пракаментаваў сітуацыю «Коммерсант FM» аўтар выдання «Код Дурова» Уладзіслаў Войценка. Ён дадаў, што, калі ў нейкім рэгіёне актыўныя толькі сайты з «белага спісу», то «большасць VPN-сэрвісаў не дапаможа зайсці ў Telegram».

Прэзідэнт Асацыяцыі аператараў сувязі МАКАТЕЛ Аляксей Амелькін адзначыў, што «запаволенне» Telegram назіралася даўно, але напярэдадні з’явіліся скаргі на дэсктопную версію месэнджара, якая перастала працаваць. «Тэсты паказваюць, што, хутчэй за ўсё, усё залежыць ад сеткі сувязі — сотавай, стацыянарнай, а таксама — ад рэгіёна і нават месца. Дзяржорганы ўжываюць розныя ўмовы ў розных рэгіёнах», — растлумачыў Амелькін.

Раней блізкія да Крамля крыніцы РБК паведамілі, што Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі да 1 красавіка. Суразмоўцы «Версткі» ў Адміністрацыі прэзідэнта казалі, што гэта рашэнне сілавікоў. «Яны могуць выслухаць меркаванне, але ў іх свае рэзоны», — патлумачыла адна з крыніц выдання. Іншы суразмоўца дадаў, што рашэнне аб блакіроўцы было прынята на Саўбезе РФ і цяпер застаецца толькі працаваць у зададзеных рамках. У сувязі з гэтым Крэмль даручыў віцэ-губернатарам па ўнутранай палітыцы пераарыентаваць інфармацыйную працу на дзяржаўны месэнджар Мах, VK, «Аднакласнікі» і сэрвісы «Яндэкса».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках