Грукат не змоўкаў усю ноч: ЗСУ паразілі склад ракет у акупаваным Даўжанску
3- 15.03.2026, 11:50
- 2,642
Паспяховую аперацыю ў глыбокім тыле ворага паказалі на відэа.
Увечары 14 сакавіка ЗСУ атакавалі ваенны аб’ект ЗС РФ у акупаваным Даўжанску, што на Луганшчыне. Гэта глыбокі тыл агрэсара — да лініі фронту каля 150 км. Відавочцы паказалі кадры наступстваў гэтай атакі, перадае Dialog.UA .
У выніку ўдару на месцы адбылася наймацнейшая дэтанацыя. Мясцовыя жыхары паведамлялі, што «выбухі былі адзін за адным, грукат не змоўкаў усю ноч».
Шмат каму давялося начаваць у падвалах праз разлёт боепрыпасаў. Ніякай эвакуацыі мірнага насельніцтва акупанты не праводзілі.
OSINT-праект «КіберБорошно» сцвярджае, што пад ударам апынуўся склад БК да зенітна-ракетнага комплексу (ЗРК). Расійскія вайскоўцы размясцілі яго на тэрыторыі былога дынамітнага склада.
Наступствы атакі ўдакладняюцца. Сілы абароны Украіны пакуль не каментавалі аперацыю.
