14 сакавiка 2026, Субота, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знікаюць населеныя пункты

2
У Беларусі знікаюць населеныя пункты

Колькі іх цяпер?

На пачатак 2026 года ў Беларусі налічвалася 23 173 населеныя пункты, паведамляе Белстат.

З 2017 года іх колькасць скарацілася на 203. За апошнія дзевяць гадоў больш за ўсё населеных пунктаў было скасавана ў Віцебскай вобласці.

На другім месцы — Гомельская вобласць, трэцяе месца падзялілі Мінская і Магілёўская вобласці. Менш за ўсё скасаванняў было ў Брэсцкай вобласці.

За 2025 год было скасавана 9 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 4 вёскі.

«Найчасцей прычынай скасавання населеных пунктаў становіцца адсутнасць пастаяннага насельніцтва або страта населеным пунктам свайго гаспадарчага і сацыяльнага значэння», — расказалі эксперты «Белгеадэзіі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках