Нетаньягу хоча перамоваў з Зяленскім
9- 14.03.2026, 21:26
- 5,044
СМІ назвалі мэту.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньягу накіраваў Украіне запыт на правядзенне перамоваў з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, паведамляе Ynet.
Паводле звестак крыніц, ініцыятыва звязаная з намерам узмацніць супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы супрацьдзеяння іранскім беспілотнікам. Ізраільскі бок зацікаўлены ў абмене досведам, улічваючы практыку Украіны ў перахопе дронаў падчас вайны.
Пасол Украіны ў Ізраілі Яўген Корнійчук пацвердзіў атрыманне адпаведнага запыту. Паводле яго слоў, тэлефонная размова паміж лідарамі дзвюх дзяржаў можа адбыцца ўжо на пачатку наступнага тыдня.
Чакаецца, што адной з ключавых тэм абмеркавання стане магчымасць узаемадзеяння ў галіне тэхналогій і метадаў супрацьдзеяння беспілотным пагрозам.
Украіна валодае значным досведам барацьбы з іранскімі беспілотнікамі, набытым падчас вайны. Украінскія спецыялісты распрацавалі эфектыўныя метады выяўлення і знішчэння такіх дронаў, а таксама дапамаглі абароннай прамысловасці ствараць новыя тэхналогіі для супрацьдзеяння падобным пагрозам.