14 сакавiка 2026, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі заявіў пра прасоўванне ЗСУ на поўдні Украіны

3
Сырскі заявіў пра прасоўванне ЗСУ на поўдні Украіны

Ідуць баі за вызваленне населеных пунктаў.

Сілы абароны Украіны паступова прасоўваюцца наперад на паўднёвым кірунку, паведаміў 14 сакавіка ў Telegram галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны генерал Аляксандр Сырскі.

Галоўкам сустрэўся з кіраўніцтвам наступальнай групоўкі, а таксама з камандзірамі брыгад, палкоў, батальёнаў, якія вядуць наступальныя дзеянні. Ён выслухаў даклады пра вынікі выканання папярэдніх задач адносна бягучай сітуацыі і дзеянняў у вызначаных палосах.

«Сілы абароны Украіны ўтрымліваюць пэўныя рубяжы, знішчаюць ворага, паступова прасоўваюцца наперад, вядуць баі за вызваленне населеных пунктаў», – падкрэсліў Сырскі.

Таксама паведаміў, што даў распараджэнне аб вырашэнні праблемных пытанняў.

«Нашы прыярытэты – вызваленне ўкраінскай тэрыторыі ад акупантаў і захаванне жыццяў нашых воінаў. У той жа час для паспяховай аперацыі важная інфармацыйная цішыня», – адзначыў галоўкам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках