Украінская разведка правяла дзёрзкую аперацыю ў ноч на 14 сакавіка
2- 14.03.2026, 17:04
- 6,216
Знішчаныя два расійскія ваенныя судны.
Украінская разведка ў ноч з 13 на 14 сакавіка вывела з ладу два расійскія ваенныя судны, якія забяспечвалі дастаўку зброі і тэхнікі праз Керчанскую пратоку, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.
Спецназаўцы ГУР паразілі чыгуначны паром «Славянин» — ён выведзены з ладу. Судна «Авангард» атрымала пашкоджанні.
Абодва караблі ўваходзілі ў склад Керчанскай паромнай пераправы і былі задзейнічаныя ў пастаўках зброі, боепрыпасаў і ваеннай тэхнікі для расійскай арміі.
Падчас той жа аперацыі разведчыкі разам з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны нанеслі ўдары па інфраструктуры порта «Каўказ» у Краснадарскім краі.
Расія выкарыстоўвае гэты порт для вядзення вайны супраць Украіны.