14 сакавiка 2026, Субота, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Мінска вылецеў самалёт нестандартнага авіярэйса

3
З Мінска вылецеў самалёт нестандартнага авіярэйса

Заўтра будзе яшчэ адзін.

Авіякампанія NordStar працягвае выконваць адзінкавыя авіярэйсы з Мінска ў Маскву, на гэта звярнула ўвагу выданне Blizko.by.

Адзін з рэйсаў (Y73099) адбыўся ў суботу 14 сакавіка 2026 года а 02.40, наступны (Y73098) чакаецца ў нядзелю 15 сакавіка 2026 а 17.45.

У канцы студзеня NordStar выканала два адзінкавыя рэйсы: 25 студзеня з Мінска ў Маскву і 26 студзеня з Масквы ў Мінск. Тады авіякампанія прывезла хакейную каманду, а на зваротны «пусты» рэйс вырашыла прадаць квіткі ўсім ахвотным па цане ўсяго 89 беларускіх рублёў (26 еўра).

І вось яшчэ два адзінкавыя рэйсы, на якія быў адкрыты продаж квіткоў. Квіток на заўтрашні рэйс з Мінска ў Маскву яшчэ можна было набыць а 12.00 суботы за 2880 расійскіх рублёў (107 беларускіх рублёў, або 32 еўра). Але неўзабаве гэтых квіткоў больш не засталося.

Раней расійская авіякампанія Red Wings заявіла аб адкрыцці новага міжнароднага авіяспалучэння па маршруце Масква — Мінск. Палёты пачнуцца з пачаткам майскіх святаў і будуць выконвацца з аэрапорта Жукоўскі (Маскоўская вобласць, Расія).

Рэйсы з Масквы запланаваныя з 30 красавіка. Працягласць палёту да Мінска складзе 1 гадзіну 40 хвілін, у зваротным напрамку — 1 гадзіну 30 хвілін. Рэйсы будуць выконвацца на расійскім самалёце SSJ-100.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках