Axios: Трамп адмовіўся супрацоўнічаць з Пуціным па Іране
4- 14.03.2026, 10:59
- 4,106
Гаворка ішла прыкладна пра 450 кілаграмаў узбагачанага ўрану.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША <>Дональдам Трампам 9 сакавіка прапанаваў варыянт, паводле якога ўзбагачаны ўран з Ірана можна было б вывезці на захоўванне ў РФ. Аднак амерыканскі лідар не падтрымаў гэтую ініцыятыву і адмовіўся ад такой прапановы.
Пра гэта паведамляе выданне Axios.
Паводле звестак крыніц, гаворка ідзе прыкладна пра 450 кілаграмаў урану, узбагачанага да ўзроўню каля 60%. Такі матэрыял пры далейшым узбагачэнні можа за лічаныя тыдні дасягнуць зброевага ўзроўню і тэарэтычна яго колькасці дастаткова для вытворчасці больш за дзесяць ядзерных баявых зарадаў. Усталяванне кантролю над гэтымі запасамі разглядаецца Ізраілем і ЗША як адна з ключавых стратэгічных задач.
«У панядзелак падчас тэлефоннай размовы з Трампам Пуцін агучыў некалькі ідэй наконт спынення вайны паміж ЗША і Іранам. Прапанова аб выкарыстанні ўрану была адной з іх», — гаворыцца ў паведамленні.
Амерыканскі чыноўнік пацвердзіў, што такі варыянт сапраўды абмяркоўваўся, але ў выніку быў адхілены. Паводле яго слоў, гэтая прапанова паступала Трампу і раней, аднак не была прынята, а афіцыйная пазіцыя ЗША палягае ў тым, што галоўнай задачай застаецца забеспячэнне бяспекі і захаванасці запасаў урану.