Зяленскі заінтрыгаваў таемнымі дамоўленасцямі з Макронам
- 14.03.2026, 7:21
- 1,310
Прэзідэнт Украіны распавёў пра «некаторыя важныя рашэнні».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што разам з французскім калегам Эмануэлем Макронам прыняў «некаторыя важныя рашэнні».
Пра гэта паведамляе «Суспільне».
Зяленскі адзначыў, што дамовіўся з французскім прэзідэнтам пакуль не абмяркоўваць дамоўленасці публічна.
«Усё тое, на што мы разлічваем — супрацьпаветраная абарона і г.д. — усё было пацверджана», — гаворыцца ў заяве прэзідэнта.