14 сакавiка 2026, Субота, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Віктар, спыніся і ўспомні, кім ты быў»

3
«Віктар, спыніся і ўспомні, кім ты быў»
ВІКТАР ЮШЧЭНКА
ФОТА: POLITTECH.ORG

Экс-прэзідэнт Украіны Юшчэнка напісаў адкрыты ліст прэм’ер-міністру Венгрыі Орбану.

Адкрыты ліст Віктару Орбану.

Віктар, паглядзі на гэта фота. Я памятаю цябе іншым.

Мы стаім побач у часы, калі будучыня нашага рэгіёну здавалася нам агульнай, зразумелай і светлай. Тады мы разам верылі, што свабода – гэта не проста слова, а найвышэйшы дар, за які варта змагацца. Я памятаю цябе іншым. Я памятаю лідара, які разумеў цану годнасці і ведаў, што такое вызваленне ад імперскага прыгнёту.

Сёння я гляджу на твае дзеянні і пытаюся ў сябе: дзе падзеўся той Віктар? Як сталася, што чалавек, які бачыў станаўленне свабоднай Венгрыі, сёння падыгрывае сілам, якія хочуць знішчыць свабоду суседа?

Украіна сёння стыкае крывёю за тыя ж каштоўнасці, пра якія мы калісьці дыскутавалі за перамоўным сталом. Мы абараняем не толькі сваю зямлю, мы абараняем спакой і тваёй краіны, і ўсёй Еўропы.

Палітыка – гэта не толькі лічбы, выгада або газ. Гэта перш за ўсё каштоўнасці. Калі ты выбіраеш бок агрэсара, ты здраджваеш не толькі Украіне – ты здраджваеш памяці ўласнага народа, які ведае, што такое савецкія танкі на вуліцах Будапешта.

Віктар, спыніся і ўспомні, кім ты быў. Гісторыя – суровы суддзя. Яна не даруе тым, хто маўчаў або дапамагаў злу падчас вялікіх выпрабаванняў. Яшчэ не позна вярнуцца да святла, да сапраўднага еўрапейскага братэрства, дзе шануюць гонар, а не сумнеўныя палітычныя дамоўленасці.

Заклікаю цябе паглядзець праўдзе ў вочы. Будзь тым лідарам, якога калісьці паважаў свет і які ведаў, што свабода – адзіны шлях.

Віктар Юшчэнка, Facebook

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках