Лукашэнка пацвердзіў падзенне беспілотніка ў Беларусі
9- 13.03.2026, 21:24
- 2,948
Дыктатар заявіў, што дрон нібыта прыляцеў з Украіны.
На тэрыторыі Беларусі ўпаў беспілотнік, у выніку чаго пацярпела жанчына. Пра гэта расказаў узурпатар Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі 13 сакавіка ў Дрыбінскі раён.
«… Учора ці пазаўчора беспілотнік упаў — параніла нашу жанчыну. Пачалі разбірацца — украінскі», — расказаў дыктатар.
Лукашэнка адзначыў, што не стаў адразу публічна выказвацца, хоць меў на гэта права.
Калі пачалі разбірацца, высветлілася, што беспілотнік нібыта перахапіла расійская ўстаноўка радыёэлектроннай барацьбы.
«… Заглушылі гэты беспілотнік, ён паляцеў не туды, харчаванне скончылася — некіравана ўпаў. Вайна ідзе побач. Вось так здарылася», — сказаў Лукашэнка.