У Мінску ў выхадныя адключаць халодную ваду
3- 13.03.2026, 17:25
- 2,428
Спіс адрасоў.
«Мінскводаканал» правядзе работы на вонкавых сетках водазабеспячэння ў выхадныя 14 і 15 сакавіка. У сувязі з гэтым па шэрагу адрасоў часова адключаць халодную ваду, а ў некаторых месцах падачу могуць спыніць ужо ўвечары 13 сакавіка.
Таксама прадпрыемства папярэджвае, што ў дзень правядзення работ і на працягу наступных двух сутак магчыма пагаршэнне якасці вады.
З 23:00 13 сакавіка да 06:00 14 сакавіка халоднае водазабеспячэнне адключаць па адрасах: вул. Лабанка, 30, 34, 38, 40, 50, 52, 54, 56, 60, 62; вул. Мазурава, 4; 3-і завулак Мажайскага, 21; вул. Нежданавай, 36, 36/1, 36а.
З 09:00 да 15:00 14 сакавіка халоднай вады не будзе па вул. Захарава, 104; з 10:00 да 15:00 — па вул. Францішка Скарыны, 34, 34/1, 34/2, 34/3, 34/4, 36.
З 23:00 14-га чысла да 03:00 15 сакавіка без яе застанецца дом №103 па вул. Адзінцова.
Удзень 15 сакавіка (09:00–16:30) халоднай вады не будзе па вул. Тухачэўскага, 31, 33.
На вул. Якубоўскага адключэнне закране дома №34, 38, 42, 44 з 23:00 15 сакавіка да 06:00 16 сакавіка.