МНС і Белгідрамет абверглі прагнозы «сінаптыка» Лукашэнкі
1- 13.03.2026, 13:45
- 1,288
У Беларусь прыйшлі паводкі.
На цяперашні момант у трох раёнах дзвюх абласцей Беларусі застаюцца падтопленымі два прыватныя падвор’і, дзве гаспадарчыя пабудовы і адзін участак аўтадарогі, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле даных МНС, сёлета падтопленні адзначаліся ў чатырох абласцях і 16 раёнах, якія закранулі 18 жылых дамоў, 8 падвалаў, 44 падвор’і і 11 гаспадарчых пабудоў.
Паводле Белгідрамета, на большасці рэк (басейны Заходняй Дзвіны, Дняпра, Сожа, Бярэзіны і Прыпяці) захоўваецца ледастаў з палонкамі і разводдзямі, назіраецца вада на лёдзе. Ледаход зарэгістраваны на Прыпяці (адрэзак Чэрнічы — Мазыр) і Бярэзіне (Барысаў).
Варта адзначыць, што Лукашэнка 3 сакавіка заявіў, што паводкаў у Беларусі не будзе. Як мы бачым, дыктатар памыліўся.