13 сакавiка 2026, Пятніца, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Таліне прэзентуюць кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай»

У Таліне прэзентуюць кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай»

Сустрэча адбудзецца 19 сакавіка.

У цэнтры Workland Vabaduse (Pärnu mnt 12) у Таліне прэзентуюць новую кнігу вядомага амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара».

Прэзентацыя кнігі на беларускай, украінскай і рускай мовах адбудзецца 19 сакавіка, у чацвер, а 18:00.

У прэзентацыі возьмуць удзел беларуская журналістка, галоўная рэдактарка сайта «Хартыя’97» Наталля Радзіна, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка і вядомы журналіст, пісьменнік і валанцёр Аркадзь Бабчанка.

Кніга «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, апісаная праз жыццё аднаго чалавека: беларускай журналісткі і палітычнай дзеячкі Наталлі Радзінай, галоўнай рэдактаркі вядучага беларускага апазіцыйнага сайта «Хартыя’97» (Charter97.org).

Прачытайшы гэтую кнігу, чытач стане сведкам рэвалюцыйных падзей і пратэставага руху, што пачаўся ў Беларусі ў 1995 годзе і не згасае дагэтуль, азнаёміцца з летапісам шматлікіх палітычных забойстваў, арганізаваных беларускімі спецслужбамі па ўказанні дыктатара Лукашэнкі, разам з Радзінай акунецца ў яе турэмныя будні, адчуе радасці яе вызвалення і складанасці ўнікальных уцёкаў ад КДБ з Беларусі, стане відавочцам яскравых і незабыўных сустрэч з такімі вядомымі сучаснікамі, як Станіслаў Шушкевіч, Лех Валэнса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Няўзлін, Хілары Клінтан і іншымі.

Чытач убачыць, што Беларусь, нягледзячы на тое, што была часткай Расійскай імперыі і СССР, з’яўляецца асобнай самабытнай краінай; што з сярэднявечча Беларусь лічыла сябе часткай Еўропы і арыентавалася на Захад, а зусім не на Усход; што будучыня Беларусі, якая вызвалілася ад дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, — з Еўрасаюзам, а не з Расіяй, якая фактычна акупавала Беларусь, чыя бяспека ў рэшце рэшт можа быць забяспечаная толькі сяброўствам у НАТА.

Але галоўная выснова, якую можа зрабіць чытач, палягае ў тым, што, нягледзячы на часовыя паразы і пралітую кроў, арышты і смяротныя пакаранні апошніх дзесяцігоддзяў, адсутнасць рэальнай дапамогі звонку, беларуская дэмакратыя жывая, а беларусы працягваюць змагацца за свабоду.

Кніга будзе цікавая не толькі гісторыкам, журналістам і палітолагам, што вывучаюць Беларусь, але і шырокаму колу чытачоў.

Прэзентацыя адбудзецца 19 сакавіка, у чацвер, а 18:00

Адрас: Талін, цэнтр Workland Vabaduse, Pärnu mnt 12

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках