13 сакавiка 2026, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крэмль страціў уплыў на ўсёй постсавецкай прасторы»

7
«Крэмль страціў уплыў на ўсёй постсавецкай прасторы»

Z-патрыёт даў бязлітасную ацэнку перспектывам РФ.

Рашэнне Малдовы аб выхадзе з базавых дамоваў СНД стала чарговым сведчаннем таго, што Масква цалкам страціла аўтарытэт і ўплыў на постсавецкай прасторы. Пра гэта напісаў у лісце вядомы расійскі Z-патрыёт, ваенны злачынца Ігар Стралкоў, перадае Dialog.UA.

Чэкіст вінаваціць у тым, што адбылося, Крэмль, які, паводле яго слоў, спрабуючы ўплываць на краіны былога СССР, рабіў стаўку на самых адыёзных асоб.

«Усё гэта вылівалася ў суцэльны распіл дзяржаўных грошай, у суцэльнае спусташэнне казны з вынікамі не проста нулявымі, а строга адмоўнымі. Цяпер мы пажынаем плады… Уплыў Расіі і ў Малдове, і ў Казахстане, і ва многіх іншых былых рэспубліках, якія фармальна яшчэ ўваходзяць у СНД, страчаны, калі не беззваротна, дык практычна цалкам», — піша Стралкоў.

Ён канстатаваў, што на сёння ў краінах СНД няма ніякага расійскага лабі. Ёсць толькі «прахіндзеі», якія бяруць у Крамля грошы і нічога не робяць для ўзмацнення Масквы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках