У Грузіі затрымалі беларусаў падчас рэйду супраць нелегальнай міграцыі
- 13.03.2026, 1:34
Іх могуць выдваріць з краіны.
У Грузіі па выніках чарговага рэйду супраць нелегальных мігрантаў затрымалі 31 чалавека — грамадзян Індыі, Турцыі, Узбекістана, Кеніі, Пакістана, Кітая, Беларусі і Казахстана.
«Супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі праверылі канкрэтныя лакацыі для выяўлення замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў Грузіі без законных падстаў», — паведамілі ў МУС.
На кадрах з месцаў затрыманняў — аб’екты грамадскага харчавання і сумкі кур’ераў.
Замежнікаў даставілі ў цэнтр часовага размяшчэння Дэпартамента міграцыі і пачалі працэдуры па выдварэнні з краіны.
Раней МУС Грузіі паведамляла пра 74 замежнікаў, якіх выдварылі з краіны, сярод якіх былі беларусы.