Трамп назваў Іран новай «імперыяй зла»
5- 12.03.2026, 18:39
- 1,076
Прэзідэнт ЗША паўтарыў словы Рэйгана, сказаныя ім пра Савецкі Саюз.
Дональд Трамп заявіў, што Іран з'яўляецца «імперыяй зла» і ён не дазволіць Ірану знішчыць увесь свет. Пра гэта амерыканскі лідар напісаў у сацсетцы Truth Social.
Ён падкрэсліў, што на сённяшні дзень Злучаныя Штаты «з'яўляюцца найбуйнейшым вытворцам нафты ў свеце», таму, калі цэны на нафту растуць, Вашынгтон «зарабляе шмат грошай».
«Але значна большы інтарэс і большую важнасць для мяне, як для прэзідэнта, мае прадухіленне з'яўлення ядзернай зброі ў Імперыі зла, Іране, і прадухіленне знішчэння Блізкага Усходу і, па сутнасці, усяго свету. Я ніколі не дазволю, каб гэта адбылося!» — напісаў Трамп.
Выраз «імперыя зла» ўпершыню выкарыстаў экс-прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган 8 сакавіка 1983 года ў прамове перад Нацыянальнай асацыяцыяй евангелістаў у горадзе Арланда, кажучы пра Савецкі Саюз у кантэксце ідэалагічнага супрацьстаяння часоў Халоднай вайны. Рэйган сцвярджаў, што СССР з'яўляецца «вогнішчам зла ў сучасным свеце» і супрацьпастаўляў савецкую сістэму заходнім дэмакратычным каштоўнасцям.