Гістарычны дзень
4- Сяргей Мядзведзеў
- 12.03.2026, 18:14
- 5,784
Жалезная заслона апускаецца.
Учора быў гістарычны дзень: упершыню за ўсе гэтыя гады я не змог датэлефанавацца да блізкага чалавека ў Маскву ні па адным мэсэнджары: ватсап, тэлеграм, сігнал, фэйсбук, дыскорд. З VPN, без VPN, ніяк.
Суразмоўца чуў званок, але далей ішлі гудкі, і злучэнне перарывалася. Так і не пагаварылі, абмяняліся парай паведамленняў.
А яшчэ пішуць, што Яндэкс-таксі цяпер прымае заказы па тэлефоне. Па тэлефоне, Карл! Уберызацыя па-руску.
«Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў растлумачыў адключэнні мерамі па «забеспячэнні бяспекі». «Прымаюцца сістэмныя меры па забеспячэнні бяспекі грамадзян. Па меры таго, як кіеўскі рэжым ужывае ўсё больш вытанчаныя метады для нападаў, неабходныя больш тэхналагічныя меры ў адказ, каб забяспечыць бяспеку грамадзян», — сказаў спадар Пяскоў на брыфінгу 11 сакавіка». (Ъ)
«З лязгам, рыпам, віскам апускаецца над Рускаю Гісторыяй жалезная заслона. Прадстаўленне скончылася».
Сяргей Мядзведзеў, Telegram