Z-прапагандысты пішуць пра велізарныя страты расійскіх акупантаў
2- 12.03.2026, 17:05
- 4,494
Праз адключэнне Starlink.
Пасля адключэння тэрміналаў Starlink, якімі карысталіся расійскія вайскоўцы на акупаваных тэрыторыях Украіны, інтэрнэт-трафік у межах краіны рэзка скараціўся — прыблізна на 75%. Моцнае падзенне зафіксавалі 4 лютага, пасля чаго паказчык трымаўся толькі на ўзроўні 25–30% ад былога аб’ёму. Гэта сведчыць пра тое, што расійскім вайскоўцам не ўдалося поўнасцю абысці абмежаванні, уведзеныя SpaceX, піша «Дыялог».
На фоне праблем са сувяззю тэмпы наступу расійскай арміі знізіліся, а на асобных ўчастках фронту падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны змаглі прасунуцца наперад. Акрамя таго, паведамляецца пра рэзкі рост страт сярод расійскіх спецыялістаў па сувязі.
Пра зніжэнне трафіку паведаміў кіраўнік аналітычнага аддзела кампаніі Kentik Даг Мадоры. Гэтыя даныя таксама пацвярджае статыстыка Cloudflare. Тага ж дня расійскія ваенныя блогеры пачалі масава скардзіцца на збоі сувязі. Украінскія вайскоўцы таксама адзначалі праблемы, але толькі ў часткі карыстальнікаў.
Пасля адключэння Starlink расійскім падраздзяленням давялося пракладаць дадатковыя лініі сувязі ўручную. Паводле слоў супрацоўніка ВГТРК Андрэя Мядзведзева, у падраздзяленнях, дзе тэрміналы перасталі працаваць, павялічылася колькасць загінулых сувязістаў, якія станавіліся мэтай украінскіх дронаў.
Раней Украіна дамагалася ад SpaceX блакіроўкі тэрміналаў, якія траплялі да расійскіх вайскоўцаў праз трэція краіны. Пасля гэтага кампанія пачала адключаць прылады, не зарэгістраваныя ў украінскім Мінабароны. Паводле інфармацыі крыніц, страта доступу да Starlink нават прымушала расійскія сілы часова прыпыняць штурмавыя дзеянн