Масквічы пачалі скупляць рацыі і пэйджары
15- 12.03.2026, 16:46
- 4,284
У сталіцы РФ няма інтэрнэту.
У Маскве рэзка выраслі продажы прылад сувязі, якія не патрабуюць падключэння да інтэрнэту. Ідзе пра рацыі, пэйджары і стацыянарныя тэлефоны. Пра гэта паведаміла прэс-служба маркетплэйса Wildberries, заўважыў «Холод».
Паводле дадзеных кампаніі, у перыяд з 6 па 10 сакавіка абарот бытавых рацый вырас на 27% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага месяца. Продажы пэйджараў, якія выкарыстоўваюцца для сувязі з кліентамі і персаналам, павялічыліся на 73%, а стацыянарных тэлефонаў — на 25%.
У Wildberries звязваюць рост попыту з перабоямі мабільнага інтэрнэту ў сталіцы. У апошнія дні масквічы скардзяцца на нестабільную працу мабільнай сувязі і інтэрнэт-сэрвісаў.
Пры гэтым попыт на Wi‑Fi-рутэры, наадварот, перастаў расці, удакладнілі прадстаўнікі маркетплэйса. У 2025 годзе жыхары Масквы актыўна набывалі такія прылады. Тады сума продажаў павялічылася на 70%, а колькасць прададзеных рутэраў — на 60%. Аднак да канца сакавіка 2026 года росту продажаў гэтай катэгорыі ў сталіцы не назіраецца.
Жыхары сталіцы пачалі скардзіцца на масавыя перабоі ў працы мабільнага інтэрнэту 5 сакавіка. Толькі на наступны дзень сотавыя аператары пракаментавалі тое, што адбываецца. Так, прадстаўнікі Т-мобайла заявілі, што адключэнні «могуць быць выкліканыя мерамі бяспекі», на якія аператары паўплываць не могуць.