12 сакавiка 2026, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Мінскам мужчына выратаваў замярзаючую казулю

3
Пад Мінскам мужчына выратаваў замярзаючую казулю

Гісторыя расчуліла беларусаў.

Пра выратаванне замярзаючай і пакусанай казулі распавёў карыстальнік Threads пад нікам impudence1.

«Беларусь. Ратомка. Казулю пакусалі і загналі ў ваду. Дрыжачая і замярзаючая, яна не магла выбрацца на сушы. Мой сябра, чалавек з вялікім сэрцам, палез яе ратаваць», — напісаў ён у каментары да відэа.

Публікацыя хутка стала віруснай і ўжо сабрала амаль тры тысячы лайкаў.

Карыстальнікі сацсеткі ў каментарыях дзякавалі мужчыну і пісалі, што такія ўчынкі ўселяюць веру ў людзей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках