У Мінску здаюць кватэру ў стылі англійскага паба
3- 11.03.2026, 16:07
- 1,712
Кошт арэнды шакуе.
Сярод тысяч сучасных, мінімалістычных і стэрыльных інтэр’ераў заўсёды выдзяляюцца кватэры, уладальнікі якіх адважыліся надаць ім пэўны характар. Напрыклад, двухпакаёўка на праспекце Дзяржынскага ў Мінску нагадвае сапраўдны англійскі паб, у якім цёмна, брутальна і інтымна. Такое нестандартнае жыллё цяпер здаецца ў арэнду, піша Onlíner.

Кватэра знаходзіцца ў доме па адрасе: праспект Дзяржынскага, 24. У ёй камфортная планіроўка: ёсць асобная спальня, а гасцінная злучаная з кухняй.

Інтэр’ер нашпігаваны нестандартнымі рашэннямі — чаго варты адзін толькі столь з бэлькамі ў гасціннай. Карціну дапаўняе фігурная стальніца са слэба, кухонныя шафкі з фрэскамі і каменная інсталяцыя каля канапы ў стылі «Чэстэрфілд». Барны вайб ствараецца ў тым ліку дзякуючы шафе з роўнымі радамі келіхаў.

Спальня — ціхі куточак у цёмных адценнях і з прыглушаным святлом. Яна нагадвае VIP-зону ў нейкім заведзенні.


— Кватэра з цікавым дызайнам у англійскім лофт-стылі. Маецца ўсё неабходнае для камфортнага пражывання. Кухня цалкам абсталяваная. Кандыцыянер, тэлевізар, пральная машына, халадзільнік, посудамыйная машына, ванна з джакузі, Wi-Fi, смарт-тэлебачанне, гардэробная, кабінет, лаунж-зона на балконе, — апісвае прапанову прадстаўнік рыэлтарскага агенцтва.


Колькі каштуе пажыць у такой таямнічай англійскай атмасферы? Нямала. Арэнда кватэры абыйдзецца ў $1300 за месяц.