Пад Мінскам іскрыўся і свяціўся гурб снегу
2- 10.03.2026, 21:50
- 2,164
Фотафакт.
У вёсцы Бараўляны пад Мінскам заіскрыўся гурб снегу. Відавочцы знялі тое, што адбывалася, на відэа і даслалі ў мясцовы чат, піша тэлеграм-канал «Боровляны | Новости».
«З першага погляду гэта было падобна на выбухі петард, але ўсё аказалася куды сур'ёзней. Як высветлілася, гэта быў абрыў кабеля, які стварыў небяспечную сітуацыю», — паведаміў мясцовы тэлеграм-канал.
Пасля з'яўлення відэа ў сацсетках на месцы былі заўважаныя машына МНС і дзяжурны аўтамабіль Астрашыцка-Гарадокскага раёна электрасетак. Спецыялісты заняліся ліквідацыяй няспраўнасці.
