Зяленскі пацвердзіў атаку на стратэгічны завод РФ у Бранску
- 10.03.2026, 21:20
- 1,836
ЗСУ ўдарылі па «мазгу» расійскіх ракет.
Украінскія абаронцы сёння, 10 сакавіка, нанеслі ўдар па ваенным заводзе расіян у Бранску. Там вырабляюць важныя для ракет кампаненты.
Пра гэта ў адказ на пытанні журналістаў заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі далажыў яму пра паспяховую аперацыю ўкраінскіх воінаў.
«Быў паражаны бранскі завод. Гэты завод вырабляў сістэмы кіравання ўсіх відаў ракет РФ. Магу павіншаваць нашы Узброеныя Сілы, малайцы», — сказаў Зяленскі.
Больш падрабязнасцяў прэзідэнт не раскрыў.