Украінскія артылерысты адным дакладным ударам знішчылі расійскую ДРГ
3- 9.02.2026, 22:30
- 1,646
Відэа.
Украінскія абаронцы 147-й асобнай артылерыйскай брыгады нанеслі ўдар па расійскай дыверсійна-выведвальнай групе на поўнач ад Пакроўска.
Аператары дронаў своечасова выявілі рух асабовага складу варожай ДРГ, пасля чаго пабрацімы адным дакладным ударам артылерыі калібру 155 мм ліквідавалі 3 акупантаў, яшчэ 2 атрымалі раненні.
«Спробы пранікнення адбітыя, а кірунак знаходзіцца пад кантролем Узброеных Сіл Украіны», — дадаюць байцы ў каментарыях пад відэа.
Кадры баявой працы апублікаваныя ў тэлеграм-канале падраздзялення.