Пашынян і Вэнс падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў ядзернай сферы
4- 9.02.2026, 20:18
- 1,458
Арменія дыстанцуецца ад РФ.
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве дзвюх краін у сферы мірнага выкарыстання ядзернай энергіі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Арменпрэс».
«Гэта пагадненне адкрые новую старонку ў паглыбленні энергетычнага партнёрства паміж Арменіяй і ЗША і будзе спрыяць дыверсіфікацыі энергетычных рэсурсаў Арменіі дзякуючы ўкараненню бяспечных і інавацыйных тэхналогій», — заявіў Пашынян.
Ён таксама выказаў ЗША падзяку за шматгадовую падтрымку Арменіі ў галіне ядзернай бяспекі. Пашынян падкрэсліў гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва ў прыярытэтных для краін сферах.
Віцэ-прэзідэнт ЗША прыбыў у Арменію з афіцыйным візітам 9 лютага. У Ерэване Вэнс правёў асабістую сустрэчу з Пашынянам.