9 лютага 2026, панядзелак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне апынуліся на Кубе праз паліўны крызіс

3
Расіяне апынуліся на Кубе праз паліўны крызіс

Турыстаў выселяюць з гатэляў, авіязносіны фактычна паралізаваныя.

Паліўны крызіс на Кубе прывёў да праблем у расійскіх турыстаў, паведамляюць Mash і Shot. З 10 лютага па 11 сакавіка ў дзевяці міжнародных аэрапортах краіны уведзеныя абмежаванні на запраўку авіяцыйным керасінам, і самалёты могуць выконваць рэйсы толькі пры наяўнасці паліва на зваротны шлях. Міжнародны аэрапорт Гаваны апублікаваў адпаведнае паведамленне, пацвердзіўшы адсутнасць паліва як мінімум на месяц, піша The Moscow Times.

Паводле ацэнак АТОР, цяпер на востраве знаходзіцца каля 4700 расійскіх турыстаў. Некаторыя з іх паведамілі Shot пра пачатак перасялення з пяцізоркавых гатэляў, тлумачачы гэта рамонтнымі працамі і праблемамі з электразабеспячэннем. Розніцу ў кошце пражывання не кампенсуюць. У Асацыяцыі тураператараў (АТОР) заяўляюць, што частка гатэляў на кубінскіх курортах часова прыпыняе працу, а турыстаў бясплатна перасяляюць, як правіла, у гасцініцы больш высокай катэгорыі.

Праблемы закранулі і тых, хто толькі планаваў паездку. Так быў сарваны рэйс SU6849 Масква — Гавана авіякампаніі «Расія». Па словах пасажыраў, самалёт ужо рыхтаваўся да вылету, рухавікі былі запушчаны, аднак у апошні момант пілот абвясціў пра адмену рэйса з-за адсутнасці паліва ў Гаване. Пасажыраў высадзілі і прапанавалі аформіць вяртанне квіткоў або перабраняваць адпачынак на іншыя напрамкі: у Турцыю, Егіпет або Кітай. Пазней, паводле дадзеных Flightradar24, самалёт усё ж вылецеў з Шарамецьева з затрымкай амаль на пяць гадзін, але без пасажыраў. Mash мяркуе, што гэта быў вывазны рэйс для вяртання расіян з Кубы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках