9 лютага 2026, панядзелак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія стварае штаб для барацьбы з расійскім «ценявым флотам»

Брытанія стварае штаб для барацьбы з расійскім «ценявым флотам»

Лондан мае намер узмацніць маніторынг і перахоп падсанкцыйных суднаў каля сваіх берагоў.

Вялікабрытанія мае намер узмацніць супрацьдзеянне расійскаму «ценявому флоту» і стварыць спецыяльны камандны цэнтр для маніторынгу і магчымага перахопу падсанкцыйных суднаў ля ўсходняга ўзбярэжжа краіны.

Пра гэта гаворыцца ў расследаванні Sunday Times.

Паводле звестак крыніц выдання, з новага штаба вайскоўцы будуць збіраць разведвальныя даныя, адсочваць судны, якія дапамагаюць Расіі абыходзіць санкцыі, а таксама пры неабходнасці змогуць перахопліваць іх у моры.

Камандны цэнтр плануюць размясціць на базе вучэбнага комплексу HMS Calliope ў Гейтсхедзе, які цяпер выкарыстоўвае рэзерв Каралеўскага флоту. Аб’ект збіраюцца пераабсталяваць у паўнавартасную вайсковую базу. Адтуль дыстанцыйна кіраваныя лодкі змогуць патруляваць акваторыі Паўночнага мора і Ла-Манша на адлегласці да 800 кіламетраў.

У перспектыве гэтыя беспілотныя судны будуць сачыць за расійскімі танкерамі, выяўляць караблі з фальшывымі сцягамі або назвамі і збіраць разведвальную інфармацыю пра перамяшчэнні суднаў «ценявога флоту».

Як адзначае Sunday Times, адной з галоўных праблем пры затрыманні суднаў з незаконнымі грузамі застаецца высокі кошт іх працяглага ўтрымання. Сярод магчымых рашэнняў каманда міністра абароны Вялікабрытаніі Джона Гілі разглядае продаж нафты з затрыманых танкераў для кампенсацыі выдаткаў на іх арышт і далейшае ўтрыманне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках