У Мінску нецвярозая кіроўца Toyota справакавала цэлую серыю ДТЗ
4- 9.02.2026, 17:00
- 2,832
У крыві жанчыны выяўлена больш за 1 праміле алкаголю.
Сёння раніцай 37-гадовая кіроўца Toyota ехала па праспекце Жукава і паблізу дома №119 па вуліцы Грушэўскай сутыкнулася з Audi. Праз некаторы час на гэтым жа ўчастку адбылося ДТЗ з удзелам Mercedes і двух аўтамабіляў Skoda.
Як паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя, аварыі адбыліся ў выніку невыканання кіроўцай Toyota бяспечнай дыстанцыі. З той жа прычыны пашкоджанні атрымалі Mercedes і два аўтамабілі Skoda.
У супрацоўнікаў ДАІ Мінска падазрэнне выклікаў фізічны стан кіроўцы Toyota. Паводле вынікаў медыцынскага агляду ў арганізме жанчыны выяўлена больш за 1 праміле алкаголю.
Ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні. Кіроўца Toyota затрыманая, яе аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку.


