9 лютага 2026, панядзелак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанку асудзілі па шасці палітычных артыкулах

3
Гамяльчанку асудзілі па шасці палітычных артыкулах

49-гадовую палітзняволеную накіравалі ў калонію.

Гамяльчанку Таццяну Магнусаву асудзілі па шасці палітычных артыкулах, піша «Гомельская Вясна».

49-гадовую жанчыну судзілі па артыкулах аб «распальванні варожасці» (арт. 130 КК), «закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі» (ч. 3 арт. 361 КК), удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго» (арт. 368, ч. 2 арт. 367 КК), «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК).

Які менавіта прысуд вынес суд Таццяне — невядома, аднак ён ужо ўступіў у сілу, яе прозвішча з'явілася ў «спісе экстрэмістаў», які вядзе МУС. Праваабаронцы мяркуюць, што гамяльчанку, хутчэй за ўсё, накіравалі ў калонію.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках