Трамп паведаміў пра візіт Сі Цзіньпіна ў ЗША
1- 9.02.2026, 13:43
- 1,524
Амерыканскі прэзідэнт распавёў пра дамоўленасці з кітайскім лідарам.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыме кітайскага лідэра Сі Цзіньпіна у Белым доме напрыканцы гэтага года. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу NBC News, апублікаваным 8 лютага.
У той жа дзень яны з Сі Цзіньпінам правялі шырокую размову пра эканоміку і адносіны паміж краінамі. Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, размова была «выдатнай», і абодва лідары разумеюць, што так і павінна працягвацца.
Трамп плануе наведаць Кітай у красавіку, пасля чаго Сі Цзіньпін паедзе ў ЗША.
«Так, ён прыедзе ў Белы дом бліжэй да канца года», — сказаў Трамп.
Ён падкрэсліў, што ЗША і Кітай — дзве наймагутнейшыя краіны ў свеце, і ў іх «вельмі добрыя адносіны».