На херсонскім напрамку расійскія акупанты засталіся без паліва
2- 9.02.2026, 13:34
- 1,182
Гэта вынік паспяховага агнявога ўдару Сіл абароны Украіны.
У падраздзяленняў акупацыйных расійскіх войскаў на херсонскім напрамку — сур'ёзныя перабоі з палівам. Уводзяцца абмежаванні на выкарыстанне тэхнікі, частка падраздзяленняў пераводзіцца на рэжым эканоміі, паведамляе партызанскі рух «Атеш».
Асабліва вострыя праблемы — у дэсантна-штурмавым палку і ў матастралковых часцях на левабярэжжы Херсонскай вобласці. Гэта вынік паспяховага агнявога ўдару Сіл абароны Украіны па чыгуначнаму эшалону з палівам каля Гвардзейскага ў часова акупаваным Крыме, адзначылі ў «Атеш».
Паводле даных партызанскага руху, камандаванне вымушана ў ручным рэжыме пераразмяркоўваць рэшткі паліва, аддаючы прыярытэт асобным участкам, пры гэтым спрабуючы схаваць рэальныя маштабы праблем ад асабовага складу.