9 лютага 2026, панядзелак, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FAZ: Расійская эліта хоча замены Пуціну

1
FAZ: Расійская эліта хоча замены Пуціну

Кіраўнічы пласт страціў павагу да дыктатара РФ.

Унутры расійскай эліты сфарміраваўся ўстойлівы запыт на альтэрнатыву Пуціну. Такую ацэнку дала расійская эканамістка і даследчыца Берлінскага цэнтра Карнегі Аляксандра Пракопенка у інтэрв’ю нямецкаму выданню Frankfurter Allgemeine Zeitung, аналізуючы стан расійскай эліты праз амаль чатыры гады вайны.

Паводле слоў Пракопенкі, уварванне ва Украіну ў лютым 2022-га года стала пераломным момантам для грамадзянскага кіраўнічага пласта. Да вайны эліта ўспрымала Пуціна як рацыянальнага лідара, хоць і старэючага аўтакрата. Пасля пачатку паўнамаштабнай вайны гэтае ўяўленне абрынулася — яны хочуць, каб Пуцін сышоў.

Больш за тое, запыт на альтэрнатыву Пуціну існуе не толькі сярод праціўнікаў вайны. Ён прыкметны і ў праваенных колах, уключаючы ваенных блогераў, якія абвінавачваюць прэзідэнта ў «лішняй мяккасці» на фронце.

Сімвалам гэтых чаканняў стала паўстанне Яўгена Прыгожына ў 2023 годзе. Паводле эканамісткі, для часткі чыноўнікаў яно выклікала не страх, а надзею і нават энтузіязм. Эліта, пазбаўленая здольнасці да самастойных дзеянняў, чакае знешняга гульца, які «радыкальна зменіць сітуацыю».

Пракопенка адзначае, што падобныя надзеі ўскладаліся і на Дональда Трампа. У эліце і ў грамадстве ўзнік моцны запыт на альтэрнатыву Пуціну, але без разумення, хто і як можа гэтую альтэрнатыву рэалізаваць.

Акрамя таго, страх стаў сістэмаўтваральным фактарам. Эліта ведае, што «правілаў гульні больш няма» і што мінулыя заслугі нічога не гарантуюць. Прыклад справы Улюкаева стаў для кіраўнічага пласта сігналам: лаяльнасць не ратуе.

Пракопенка апісвае Крэмль як замкнёную сістэму скажонай інфармацыі. Эканамічныя і вайсковыя даныя даходзяць да Пуціна ў прыхарашчаным выглядзе. Узнагароду атрымліваюць тыя, хто кажа начальству тое, што яму прыемна чуць.

У выніку прэзідэнт публічна разважае пра «квітнеючы спажывецкі рынак» і глабальную экспансію расійскіх кампаній, тады як у рэальнасці эканоміка стагнуе, нафтавыя даходы падаюць, а рэзервы імкліва скарачаюцца. Сістэма заахвочвае самападман і адсякае дрэнныя навіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках